• Перейти на главную
  • Карта сайта

Анонсы и новости

30 /102020

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу «Кампазітар, педагог Пётр Пятровіч Падкавыраў», прымеркаваную да 110-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай музыкі, члена Саюза кампазітараў БССР, дацэнта кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР П. П. Падкавырава (1910— 1977).

Экспазіцыя размяшчаецца ў фае Вялікай залы вучэбнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 6 па 30 кастрычніка 2020 года.

13 /112020

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу «Міхал Клеафас Агінскі — унікальная асоба еўрапейскай гісторыі і культуры», прымеркаваную да 255-годдзя з дня нараджэння М.К Агінскага (25.09.1765-15.10.1833) — кампазітара, дыпламата, мецэната, палітыка.

Экспазіцыя размяшчаецца ў фае вялікай залы вучэбнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 25 верасня па 13 лістапада 2020 года.

все фотографии